У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірскі. Себасцьян Мірскі (? — пасля 1641) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў са шляхецкага роду Мірскіх герба «Бялыня». Нарадзіўся ў сям’і Рыгора Рыгоравіча, суддзі земскага браслаўскага.
Да 1633 перадаў участак зямлі Полацкаму Богаяўленскаму манастыру, у 1641 годзе выдаў фундуш касцёлу ў Мёрах, у 1644 годзе заснаваў там праваслаўны мужчынскі манастыр.
Яго сын Крыштоф быў падкаморым браслаўскім і дэпутатам Скарбовага трыбунала ВКЛ у 1658 і 1678.