wd wp Пошук:

Святы Радэрык

Святы Радэрык, або святы Радрыга (лац.: Rudericus, ісп. San Rodrigo, пакараны смерцю 13 сакавіка 857, Кордава) — адзін з кордаўскіх мучанікаў. Святы, шануецца Рымска-каталіцкай царквой (дзень памяці — 13 сакавіка).

Біяграфія

Паводле падання, Радэрык быў хрысціянскім святаром, які пражываў у горадзе Кабра і меў двух братоў, адзін з якіх быў мусульманінам. У час адной з боек, якія пачаліся паміж яго братамі, Радэрык паспрабаваў іх разняць, але тыя ўдваіх напалі на яго і моцна збілі. Калі Радэрык ачуўся, ён даведаўся, што яго брат-мусульманін абвінаваціў яго перад гарадскімі ўладамі ў адступніцтве ад ісламу і пераходзе ў хрысціянства. Гэта злачынства каралася смерцю, таму Радэрык уцёк з горада, але пазней быў апазнаны, схоплены і дастаўлены ў Кордаву. Зняволены ў турме, ён цвёрда працягваў трымацца хрысціянскай веры, за што 13 сакавіка 853 года, разам са сваім таварышам па зняволенню, святым Саламонам, быў пакараны. Цела Радэрыка было скінута ў Гвадалквівір, але пазней ізноў здабыта і пакладзена ў царкве Сан-Хінес.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Кордава (Іспанія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Кордаве (Іспанія)
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя IX стагоддзя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Святыя Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 857 годзе
Катэгорыя·Асобы