У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сямёнава. Святлана Мікалаеўна Сямёнава (нар. 29 ліпеня 1944, п. г. Южна-Курыльск, Сахалінская вобласць) — Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, ганаровага грамадзяніна г. Брэста. Член Рэспубліканскай асацыяцыі педагогаў-даследчыкаў.
Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна ў 1972 годзе. Працавала настаўніцай матэматыкі ў Пугачоўскай васьмігадовай школе, з 1975 года — арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы СШ № 1 г. Брэста, з 1985 года — дырэктарам СШ № 15 г. Брэста.
Па яе ініцыятыве ў 1990 годзе быў створаны першы ў Брэсцкай вобласці агульнаадукацыйны ліцэй, дырэктарам якога яна з’яўлялася да жніўня 2018 года. У 1994 годзе ліцэй прайшоў атэстацыю Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь з адзнакай «выдатна».
Абіралася дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў (2003—2007), абласнога Савета дэпутатаў (2007—2014). У лістападзе 2017 годзе была абрана старшынёй праўлення дабрачыннага фонду «Брэст. 1000 гадоў», які аказваў дапамогу ў арганізацыі падрыхтоўчай кампаніі святкавання юбілею горада.
Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (2001). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2010), знакам «Выдатнік народнай адукацыі БССР», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
За шматгадовую працу ў сістэме адукацыі, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада С. М. Сямёнавай 5 жніўня 2014 года прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».