wd wp Пошук:

Святлана Леанідаўна Багінская

Святлана Леанідаўна Багінская, мянушка «Беларуская лебедзь»[крыніца?] (9 лютага 1973, Мінск) — беларуская спартсменка (спартыўная гімнастыка). Трохразовая алімпійская чэмпіёнка, пяціразовая чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка Еўропы. Заслужаны майстар спорту СССР (1988).

Адна з васьмі гімнастак у гісторыі гэтага віду спорту, якія выступалі на трох Алімпійскіх гульнях і адзіная, хто пры гэтым выступаў за тры розныя зборныя. Гімнастычны стыль спартсменкі адрозніваўся выдатнай грацыяй і артыстызмам.

Біяграфія

Паходзіць са старажытнага беларускага роду гутнікаў. У дзяцінстве займалася фігурным катаннем, але затым перайшла ў секцыю спартыўнай гімнастыкі. У 1987 годзе яна выйграла першую ўзнагароду на буйным дарослым спаборніцтве — ёю стала бронза сусветнага першынства ў Ротэрдаме. У наступным годзе 15-гадовая спартсменка была ўключана ў алімпійскую зборную СССР на Алімпіядзе ў Сеуле. Алімпіяда прынесла Святлане 4 медалі — залатыя ў камандным турніры і апорным скачку, сярэбраны ў вольных практыкаваннях і бронзу ў абсалютным першынстве, у якім юная дэбютантка саступіла толькі двум прызнаным фаварыткам, сваёй сяброўцы па камандзе Алене Шушуновай і румынцы Даніэле Сіліваш.

У 1989 годзе Багінская выйграла тры золата на чэмпіянаце свету ў Штутгарце і тройчы перамагала на еўрапейскім першынстве ў Бруселі. У наступным годзе на еўрапейскім чэмпіянаце ў Афінах Багінская ўстанавіла выбітнае дасягненне, перамогшы ва ўсіх індывідуальных дысцыплінах першынства. Да яе такое ўдавалася толькі Веры Часлаўскай і Людміле Турышчавай.

У 1991 годзе на першынстве свету ў Атланце Багінская не ўдалося адстаяць тытул чэмпіёнкі свету ў абсалютным першынстве, яна саступіла амерыканцы Кім Змескал пры вельмі спрэчным судзействе. Зрэшты Святлана двойчы стала чэмпіёнкай у камандным першынстве і практыкаваннях на бервяне.

На Алімпійскіх гульнях у 1992 годзе ў Барселоне Святлана выступала ўжо ў складзе Аб’яднанай каманды, якая выйграла каманднае золата. У асабістых спаборніцтвах выступ Багінская быў менш паспяховым — яна стала пятай у абсалютным першынстве, чацвёртай у апорным скачку і пятай на бервяне.

Пасля барселонскай Алімпіяды Багінская сышла са спорту, аднак аднавіла кар’еру ў 1995 годзе, выступаючы пры гэтым ужо за Беларусь. У 1996 годзе 23-гадовая спартсменка (ветэранскі, па мерках гімнастыкі, узрост) стала другой у абсалютным першынстве на чэмпіянаце Еўропы ў Бірмінгеме.

Трэцяя Алімпіяда ў жыцці Багінская — Гульні 1996 года ў Атланце не прынесла Святлане медалёў, яна здолела прабіцца ў фінал толькі ў апорным скачку, дзе заняла 5 месца, а таксама заняла 6 месца ў камандных стартах у складзе зборнай Беларусі.

У 2005 годзе Багінская была ўключана ў Міжнародны Зала Славы гімнастыкі.

Цяпер жыве ў Х’юстане, ЗША, дзе вядзе свой бізнес. Мае ўласную анлайн-краму па продажы гімнастычнай экіпіроўкі. Другая фірма займаецца арганізацыяй і правядзеннем летніх гімнастычных лагераў. У ЗША Святлана наладзіла асабістае жыццё. У сям’і Святланы і яе мужа Уільяма падрастаюць двое дзяцей. Старэйшая дачка Ганна займаецца гімнастыкай, гэтак жа, як і сын Брэндан-Аляксандр[1].

Зноскі

  1. Olympic Champion Svetlana Boginskaya «My main job is to be a mother» Архівавана 24 красавіка 2009.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Гімнасты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Гімнасты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе