wd wp Пошук:

Святлана Валянцінаўна Марозава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марозава. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палуцкая. Святлана Валянцінаўна Марозава, у дзявоцтве Палуцкая (нар. 22 лістапада 1954, г.п. Ілья, Маладзечанская вобласць, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).

Біяграфічныя звесткі

Скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут (1977). Працавала настаўнікам у школах Барысаўскага р-на Мінскай вобл, з 1979 г. у ГрДУ. Вучылася ў аспірантуры пры кафедры гісторыі БССР ГрДУ (1979—1982), у 1983 г. у БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Брэсцкая царкоўная унія 1596 года і барацьба народных мас Беларусі супраць нацыянальна-релігійнага гнёту (1596—1667 гг.)», кандыдат гістарычных навук (1984). Праходзіла падрыхтоўку ў дактарантуры пры аддзеле гісторыі Беларусі 13-18 ст. Інстытута гісторыі НАНБ (1993—1996), у 2001 г. у ІГ НАНБ абараніла доктарскую дысертацыю «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)». Прайшла навуковую стажыроўку ў навучальных і навукова-даследчых установах гістарычнага профілю Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава, Вільнюса. Загадчык кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ, прафесар. У розны час выкладала на гістарычным факультэце ГрДУ курсы гісторыі Беларусі (эпоха феадалізму), крыніцазнаўства, архівазнаўства, гісторыі культуры Беларусі (эпоха феадалізму) і спецкурсы «Гісторыя культуры Гродзеншчыны (эпоха феадалізму)», «Праблемы гісторыі ўніяцкай царквы Беларусі», «Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)», «Гістарыяграфія Брэсцкай царкоўнай уніі», «Брэсцкая царкоўная унія 1596 года ў гісторыі Усходняй Еўропы (канец XVI-ХІХ ст.)».

Навуковая дзейнасць

Кірункі навукай дзейнасці: канфесійная гісторыя Беларусі кан. XVI — 1-й пал. 19 ст., гісторыя уніяцкай царквы на Беларусі, гісторыю Гродзеншчыны. Член Беларускай асацыяцыі гісторыкаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага гістарычнага таварыства, Санкт-Пецярбургскага таварыства гісторыі ідэй.

Аўтар чатырох кніг, у т.л. манаграфій «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)» (Гродна, 2001), вучэбнага дапаможніка «Берасцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі» (Гродна, 2002); «„Сваёй веры ламаць не будзем…“: Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780—1839 гады)» (Гродна, 2014); двух брашур і больш за 100 навуковых артыкулаў па гісторыі ўніяцкай царквы. Выступала болей чым на 100 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных навуковых канферэнцыях па розных аспектах гісторыі ўніяцкай царквы на Беларусі. Прымае ўдзел у падрыхтоўцы вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне