wd wp Пошук:

Святлана Аляксандраўна Салодкая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салодкая. Святлана Аляксандраўна Салодкая (нар. 7 снежня 1958, в. Дудзічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — беларуская спявачка (лірычнае сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1990). Жонка У. І. Салодкага. Лаўрэат міжнароднага фестывалю ў Паўночнай Карэі (г. Пхеньян, 1992).

Гісторыя

Скончыла ў 1978 годзе Баранавіцкае музычнае вучылішча. З 1978 года — салістка Дзяржаўнага народнага хору Беларусі, з 1985 года — ансамбля народнай музыкі «Свята» і Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, адначасова спявае ў дуэце з У. І. Салодкім, захоўваючы арыгінальную народную манеру выканання. З 1994 года — адна са стваральніц і салістка ансамбля народнай песні «Вяселле».

Творчасць

Валодае яркім голасам сакавітага тэмбру, выкананню уласцівы выразнасць, задушэўнасць. У рэпертуары пададзеныя ў рэгіянальных традыцыях спеваў беларускай народнай песні, у т. л. «Пасею гурочкі», «Грачанікі», «А й на дварэ дробен дождж ідзе» (вясельная). Сярод беларускіх народных песень, выкананых у дуэце, «Цячэ вада ў ярок», «Ой, хадзім, хадзімо», «Із-за лісу-гаю вода прыбувае».

Пра Салодкую і яе мужа зняты кінафільм.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Постаці Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»