wd wp Пошук:

Светлавы паток

Светлавы паток — колькасць светлавой энергіі, якая працякае праз пэўную пляцоўку за адзінку часу. Асноўная велічыня ў фотаметрыі.

Светлавая энергія разумеецца ў фотаметрыі як прамяністая энергія, якую адчувае чалавечае вока, або іншы прыёмнік выпрамянення (фотапласцінка, фотаэлемент). Такім чынам, светлавы паток з’яўляе частку агульнага прамяністага патоку, утворанага выпрамяненнем усіх даўжынь хваль, якія выпускае пэўная крыніца, і характарызуе магутнасць прамяністага патоку, якая была ацэнена з дапамогаю селектыўнага прыёмніка выпрамянення (радыяцыі).

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Фотаметрыя
Катэгорыя·Оптыка