wd wp Пошук:

Свен III Гратэ

Свен III Гратэ (дацк.: Svend 3. Grathe, каля 1125 — 23 кастрычніка 1157) — кароль Даніі з 1146 года. Быў суправіцелем разам з траюрадным братам Кнудам V (11521154, 1157). Незаконнанароджаны сын Эрыка II.

Помнік Свена III у Норбаргу, які ён заснаваў

Пасля адрачэння Эрыка III ад прастола ў 1146 годзе Свен быў абраны каралём Зеландыі і наступныя некалькі гадоў змагаўся з Кнудам V, які ў той час кіраваў у Ютландыі. Разам з іншым братам Вальдэмарам I у 1151 годзе вымусіў Кнуда V бегчы з Даніі ў Свяшчэнную Рымскую імперыю, дзе ён папрасіў дапамогі ў імператара. Умяшанне Фрыдрыха I дазволіла Кнуду стаць суправіцелем, Свен стаў «старэйшым каралём».

Жорсткія манеры і прагерманская арыентацыя Свена прывялі да незадаволенасці народа, і ў 1154 годзе ён быў зрынуты Кнудам V пры падтрымцы Вальдэмара I, які перайшоў на бок Кнуда. Пасля некалькіх гадоў выгнання ў 1157 годзе вярнуўся на радзіму і дамогся прымірэння з братамі. Данія былі падзелена на тры часткі, і Свен стаў кіраўніком Сконэ.

Падчас святкавання прымірэння ў Роскіле 9 жніўня 1157 года спрабаваў забіць двух іншых суправіцеляў (т.з. «Крывавы баль у Роскіле»). Кнуд V быў забіты, а Вальдэмар I бег у Ютландыю. 23 кастрычніка ён перамог Свена ў бітве і забіў яго пры спробе ўцячы на пустцы Гратэ, каля Вібарга (адсюль і яго мянушка).

Зноскі

  1. Svend III // sapere.it
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Пазашлюбнае нашчадства манархаў Даніі
Катэгорыя·Памерлі 23 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1157 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Даніі
Катэгорыя·Дынастыя Эстрыдсенаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каралі дацкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1125 годзе
Катэгорыя·Эстрыдсены