wd wp Пошук:

Саўтваркскі сабор

Неф Саўтваркскага сабора быў выбудаваны нанова пры каралеве Вікторыі.

Саўтваркскі сабор (Southwark Cathedral) — галоўная англіканская царква лонданскага раёна Саўтварк, размешчаная адразу за Лонданскім мостам. Статус сабора атрымала ў 1905 годзе, да гэтага служыла прыхадской царквой і храмам аўгусцінскага прыярата.

Багародзічная царква ў Саўтварку згадваецца яшчэ ў Кнізе страшнага суда. Гэта другі пасля Вэстмінстэрскага абацтва буйны ўзор англійскай готыкі, ацалелы ў Лондане. Ён будаваўся даволі доўга, з 1220 па 1420 гады. Пры Марыі Цюдор служыў арэнай для судоў над «ератыкамі»-англіканамі.

У храме знайшлі апошні прытулак паэт Джон Гаўэр, драматург Джон Флетчэр і Эдмунд Шэкспір — брат вялікага драматурга, які працаваў побач у тэатры «Глобус» і на тэмы п’ес якога ў саборы выканана вялікае вітражнае акно.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 11 сакавіка 2021.
  2. https://www.historicengland.org.uk/listing/the-list/list-entry/1378460

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Збудаванні Вялікабрытаніі ў гатычным стылі
Англіканскія саборы Вялікабрытаніі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Саборы Вялікабрытаніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Храмы Лондана
XIII стагоддзе ў Англіі