wd wp Пошук:

Сацыяльна-эканамічная геаграфія

Сацыяльна-эканамічная геаграфія (СЭГ) — адна з асноўных частак (разам з фізічнай геаграфіяй) сістэмы геаграфічных навук. Вывучае тэрытарыяльную арганізацыю грамадства ў разных краінах, рэгіёнах, мясцовасцях.

Аб’ект і прадмет СЭГ

Аб’ект СЭГ — сацыясфера — грамадска арганізаваная частка геаграфічнай абалонкі. Таксама сацыяльна-эканамiчная геаграфiя даследуе асаблiвасці i заканамернасцi размяшчэння насельнiцтва i гаспадаркі і дае ўяўленне аб разнастайнасці ў эканамічных, этнічных, рэлігійных, сацыяльных адносiнах.

Сацыяльна-эканамічная геаграфія цесна ўзаемазвязана з іншымі грамадскімі навукамі, у першую чаргу з сацыялогіяй і эканомікай. Але СЭГ вывучае тэрытарыяльныя спалучэнні сацыяльных і эканамічных аб’ектаў — сістэмы рассялення, тэрытарыяльна-вытворчыя комплексы, эканамічныя раёны, агульнымі словамі, тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы. Гэта і адрознівае СЭГ ад іншых грамадскіх навук і робіць яе навукай геаграфічнай, аб’ядноўвае з іншымі геаграфічнымі навукамі.

Дарэчы зазначым, што ў краiнах Заходняй Еўропы, ЗША, Канадзе i iншых у дачыненнi да дадзенай падсiстэмы геаграфiчнай навукi ўжываюць назвы, «грамадская геаграфiя», «геаграфiя чалавека».

Структура СЭГ

У СЭГ вывучаюцца самыя разнастайныя бакі жыцця людзей: тэрытарыяльныя асаблiвасцi ўзроўню жыцця, ладу жыцця, умоў працы, быту, адпачынку; розныя галiны гаспадаркі, рассяленне i iнш. У залежнасцi ад аб’ектаў даследавання атрымалi развiццё асобныя напрамкі СЭГ i адпаведныя iм вучэбныя дысцыплiны. У гэтых адносiнах усю СЭГ можна падзялiць на наступныя групы галін:

Метады даследванняў у СЭГ

Трэба зазначыць, што агульным i абавязковым падыходам для ўсіх геаграфічных даследаванняў з’яўляецца тэрытарыяльны падыход.

СЭГ выкарыстоўвае наступныя агульнанавуковыя метады:

Усе яны ў той ці iншай ступені выкарыстоўваюцца і ў даследаваннях у галіне сацыяльна-эканамічнай геаграфii. Існуюць і спецыфічныя метады СЭГ.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Эканамічная геаграфія