Сафі Селмані (швед. Sophie Zelmani, сапраўднае імя Сафі Эдквіст, Sophie Edkvist, нар. 12 лютага 1972 г.) — шведская спявачка і аўтар песень.
У 1995 годзе Сафі выпусціла сінгл «Аlways You», які адразу заваяваў прызнанне як у Швецыі, так і за яе межамі. Альбомы, якія выйшлі ўслед за сінглам, можна аднесці да стылю інды-рок, што ставіць Селмані ў адзін шэраг з такімі выканаўцамі, як Стына Нордэнстам і Ганна Тэрнхейм.
Адметныя рысы твораў Сафі Селмані — меладычнасць і пранікнёнасць тэкстаў.