wd wp Пошук:

Сапраўдныя шаўкапрады

Сапраўдныя шаўкапрады (Bombycidae) — сямейства матылёў.

Цела масіўнае, ротавыя органы рудыментарныя (дарослыя матылі не кормяцца), вусікі грабеньчатыя. Пярэднія крылы маюць выразку па знешнім краі, серпападобную вяршыню. Вусень з кароткім шыпападобным вырастам на 8-ым сегменце брушка, пярэдняя частка цела звужана. Кукалка развіваецца ў шаўкавістым кокане.

У сусветнай фаўне 20 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках. Найбольш значны прадстаўнік сямейства — аб’ект штучнага развядзення тутавы шаўкапрад, у прыродзе не адзначаецца.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Сапраўдныя шаўкапрады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара