wd wp Пошук:

Сан-Закарыа

Царква Сан-Закарыа (італ.: San Zaccaria) — царква ў Венецыі, у раёне Кастэла.

Гісторыя

Царква была пабудавана ў IX стагоддзі для захоўвання мошчаў Св.Захарыя (бацькі Яна Хрысціцеля), перададзеных у дарунак гораду Венецыі візантыйскім імператарам Львом V. Пасля наймацнейшага пажару 1105 года была збудавана нанова і перабудавана паміж 1458 і 1515 гадамі.

Краявід Венецыі з Сан-Закарыа

Архітэктура

Фасад царквы ўяўляе сабою адзін з найбольш выдатных узораў венецыянскай архітэктуры Ранняга Адраджэння. Будаўніцтва царквы пачалося ў гатычным стылі пад кіраўніцтвам Антоніа Гамбела. А з другога паверху і вышэй было збудавана па праекце Маўра Кадучы. Планіроўка інтэр’ера галоўным чынам гатычная, але з рэнесансным дэкорам.

Джавані Беліні, Мадонна з немаўлём і святымі

Над другім алтаром з левага боку размяшчаецца галоўны шэдэўр царквы - карціна Джавані Беліні «Мадонна з немаўлём і святымі». Напалеон быў зачараваны гэтай карцінай, і ў 1797 годзе павёз яе з сабой у Парыж, дзе яна захоўвалася 20 гадоў.

У Сярэднявеччы, кожны год на Вялікдзень гэту царкву наведваў дож для вячэрняй малітвы.

Крыпта
Царква Сан-Закарыа на карціне Франчэска Гвардзі

У царквы ёсць дзве капліцы — Сан-Тарасіа і капліца Св. Афанасія. У першай знаходзіцца алтар старой царквы, у паўзатопленай крыпце захоўваюцца рэшткі васьмі дожаў, якія кіравалі з 836 па 1172 гады. Капліца Святога Афанасія першапачаткова была цэнтральнай часткай царквы, у 1595 годзе яна была ператворана ў капліцу.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Цэрквы Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·З’явіліся ў IX стагоддзі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1515 годзе