Санта-Роса-Штампак, Santa Rosa Xtampak — буйныя руіны горада мая ў Мексіцы на паўвостраве Юкатан ў штаце Кампечэ. Руіны знаходзяцца ў 26 км на ўсход ад горада Хапельчэн каля мяжы са штатам Юкатан. У Санта-Роса-Штампак прадстаўлены абодва найбуйнейшых стыля маяскай архітэктуры, Пуўк і Чэнес. Горад быд размешчаны на самым высокім з ланцуга пагоркаў побач з саванай.
Упершыню ў новы час помнік абследавалі ў 1841 г. Джон Лойд Стывенс і Фрэдэрык Кезервуд.[1] Юкатанская вайна рас прывяла да таго, што насельніцтва ў гэтых месцах амаль знікла, наведванне помніка стала складаным. Толькі ў 1891 г. руіны наведаў Тэаберт Малер.[2] Наступныя падрабязныя раскопкі правёў у 1936 г. Гары Полак.[3] У 1949 г. замеры помніка правялі Джордж Брэйнерд, Карл Рупет і Лорэнс Ройс.[4][5] З сярэдзіны 1990-х гг. праводзяцца раскопкі і рэстаўрацыя, першапачаткова пад кіраўніцтвам Антоніа Бенавідэса Кастыльё, затым іх узначаліла Рэнэ Ларэлей Сапата[6].
Санта-роса-Штампак — адзін з нешматлікіх помнікаў Пуўкскага стылю, дзе выяўлены надпісы пісьменнасцю мая, якія добра чытаюцца, з указаннем дакладных дат ўзвядзення манументаў:[7]
Манумент | Дата (еўрап. календарь) | Каляндарь мая (доўгі) |
Стэла 5 | 25.12.646 | 9.10.19?.2?3 |
Стэла 7 | 29.04.751 | 9.15.19.17.14 |
Стэла 3 | 02.10.791 | 9.18.1.0.0 |
Стэла 8 | 01.03.830 | 10.0.0.0.0 |
Стэла 3 | 03.08.871 | 10.2.2.0.0 |
Стэлы знаходзяцца ў двары на поўдзень ад вялікай піраміды.