wd wp Пошук:

Санта-Марыя-дэла-Салютэ

Сабор Санта-Марыя дэла Салютэ (італ.: Basilica di Santa Maria della Salute) — сабор у Венецыі на Гранд-канале ў раёне Дарсадура.

Гісторыя будаўніцтва

Пабудавана ў гонар збавення горада ад чумы 1630-1631 гадоў. Чума забрала каля 100000 жыццяў, што складала больш за трэць насельніцтва горада.

У 1631 годзе малады архітэктар Бальдасарэ Лангена прыступіў да будаўніцтва з адабрэння Вялікага Савета і дожа Нікола Кантарыні. Будаўніцтва працягвалася больш за паўстагоддзя, і скончылася ў 1681 годзе. А сабор быў асвячоны толькі пасля смерці архітэктара.

Па захаваных дадзеных, для падмурка царквы было выкарыстана больш за мільён драўляных бэлек, з іх больш 100000 было забіта ў дно ў якасці паляў.

Гэтак жа як і ў царкве Іль Рэдэнторэ, у саборы Санта-Марыя дэла Салютэ штогод служылі імшу ў знак збавення ад чумы. 21 лістапада адзначалася свята Фэста дэла Салютэ. У гэты дзень ад Палаца Дожаў да сабора стваралі пантонны мост.

Асаблівасці архітэктуры

Купал базілікі
(унутраны від)

Базіліка пабудавана ў форме васьмігранніка, увянчанага купалам-паўсферай. Над алтаром пазней быў прыбудаваны другі купал, меншага памеру. Галоўны купал устаноўлены на барабан з пятнаццаццю рэбрамі ў кожным з якіх размешчаны парныя вокны, апраўленыя аркамі.

Уваход у сабор аформлены ў выглядзе трыумфальнай аркі. Фасад упрыгожаны скульптурамі архангела Міхаіла, які пабіў сатану, Іаана Прадцечы і Дзевы Марыі (над цэнтральным франтонам).

Інтэр’ер сабора ўтварае прасторны цэнтральны актагон, акружаны аркадай, калоны якой пераходзяць у пілястры на якія абапіраецца купал, вышынёй 60 метраў. Мармуровая падлога выкладзеная канцэнтрычнымі коламі. За межамі цэнтральнага актагона па перыметры базілікі размешчана 6 капэл.

Гл. таксама

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1681 годзе
Катэгорыя·Цэрквы Венецыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Саборы Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле