wd wp Пошук:

Сандра Бацічэлі

Сандра Бацічэлі (італ.: Sandro Botticelli, сапраўднае імя Алесандра ды Марыяна ды Вані Філіпепі італ.: Alessandro di Mariano di Vanni Filipepi); 1 сакавіка 1445, Фларэнцыя — 17 мая 1510) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік тасканскай школы жывапісу ранняга Адраджэння.

Вучыўся ў Філіпа Ліпі. Раннія работы вызначаліся яснай прасторавай пабудовай, дакладным малюнкам, увагай да бытавых дэталяў. 3 канца 1470-х г. быў набліжаны да двара Медычы і гуманістычных колаў Фларэнцыі. Творчасць Сандра Бацічэлі мае рысы адухоўленасці, арыстакратычнай вытанчанасці. У карцінах «Вясна» (каля 1477—1478), «Нараджэнне Венеры» (каля 1483—1484) і інш. стварыў паэтычна абагульненыя, гарманічныя вобразы, поўныя светлага летуцення. Далікатнасць фігур, лёгкія трапяткія лінейныя рытмы, празрыстасць фарбаў ствараюць атмасферу элегічнага смутку. У партрэтах з выключнай тонкасцю і вастрынёй раскрыў складаныя нюансы ўнутранага стану чалавека. На яго творчасць значна паўплывалі сацыяльныя перамены ў Фларэнцыі ў 1490-я г., што выявілася ў павышаным драматызме і экспрэсіі вобразаў, маралізатарстве і рэлігійнай экзальтацыі («Святы Себасцьян», 1474; «Пакланенне вешчуноў», 1477; «Паклёп», пасля 1495; «Сцэны з жыцця св. Зіновія», каля 1505; фрэскі «Святы Аўгусцін», 1480; серыя фрэсак з жыцця Майсея і Хрыста ў Сіксцінскай капэле Ватыкана, 1481—1482; малюнкі да «Боскай камедыі» Дантэ, 1492—1497).

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 https://www.britannica.com/biography/Sandro-Botticelli
  2. 1 2 3 https://doi.org/10.1093/gao/9781884446054.article.T010385
  3. Artnet — 1998. Праверана 16 красавіка 2018.
  4. Sandro Botticelli // AGORHA — 2009. Праверана 13 лютага 2020.
  5. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  6. 1 2 3 4 5 6 https://rkd.nl/explore/artists/11286
  7. Florence and its Painters: From Giotto to Leonardo da Vinci, Florenz und seine Maler: Von Giotto bis Leonardo da Vinci — С. 20.
  8. 1 2 3 http://vocab.getty.edu/page/ulan/500015254
  9. Schumacher A. Florence and its Painters: From Giotto to Leonardo da Vinci, Florenz und seine Maler: Von Giotto bis Leonardo da Vinci — С. 20.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1510 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1445 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны Бацічэлі
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Мастакі Фларэнцыі
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Рэнесансу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі 17 мая