wd wp Пошук:

Самагубствы ў Казахстане

Казахстан займае 1 месца ў свеце па колькасці самагубстваў (па дадзеных за 2015 год). Афіцыйная статыстыка па колькасці суіцыдаў у Казахстане не абвешчана[1]. Прыведзеныя незалежнымі экспертамі лічбы сведчаць пра тое, што праблема самагубстваў ужо прымае пагрозлівыя маштабы, стабільна замацоўваючы за Казахстанам адну з перадавых пазіцый у свеце па колькасці суіцыдаў[2].

Спосабы

Прэзідэнт Асацыяцыі псіхааналітыкаў Казахстана Ганна Кудзіярава кажа, што ў большасці выпадкаў мужчыны забіваюць сябе праз павешанне. У кабет на першым месцы медычныя таблеткі, бо яны даступныя ў аптэках. Сярод вайскоўцаў і паліцыянтаў пашырана самагубства з дапамогай зброі з прычыны яе даступнасці[1].

Дзіцячы суіцыд

Дзіцячы суіцыд таксама высокі. Паводле слоў кіраўніка Нацыянальнага цэнтра па правах чалавека Вячаслава Калюжнага, тройка галоўных прычын дзіцячага суіцыду ў свеце выглядае так (ад большага да меншага): няшчаснае каханне, сваркі з бацькамі, страх перад будучыняй[3]. Дэпутат мажыліса парламента Казахстана Бахыт Сыздыкава лічыць, што псіхалагічны ціск на дзяцей падчас падрыхтоўкі да АНТ і яго вынік з’яўляецца прычынай многіх суіцыдаў.

Самагубствы сярод падлеткаў з’яўляюцца сур’ёзнай праблемай у Казахстане[4].

Статыстыка

У краіне самая вялікая колькасць зарэгістраваных самагубстваў сярод дзяўчынак ва ўзросце ад 15 да 19 і сярод хлопчыкаў, што з’яўляецца другім па велічыні паказнікам пасля Расіі. Даклад ЮНІСЭФ 2009 года паказвае, што з 1999 па 2008 год колькасць самагубстваў сярод маладых людзей у краіне павялічылася на 23 %[5].

Паводле слоў Раісы Шэр, кіраўніка Камітэта па абароне дзіцяці міністэрствы адукацыі краіны, ёсць некалькі фактараў, што прыводзяць да такіх высокіх паказнікаў самагубстваў сярод маладых людзей[5]:

Лік суіцыдаў па ўзроставых і палавых групах. Казахстан, 2008
Узрост5-1415-2425-3435-4445-5455-6465-7475+Усяго
Мужчыны66657860656522240143863241
Жанчыны1923915212097524147768
Усяго8589610127766192921841334009
Source: World Health Organization[6]

Зноскі

  1. 1 2 Казахстан находится в первых строчках рейтингов по количеству суицидов (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 30 красавіка 2016.
  2. Казахстан: одно самоубийство в час / Общество / Интернет-газета ЗОНАКЗ. Казахстан (нявызн.).
  3. Что толкает казахстанских подростков на самоубийство? — Общество, 16 июня 2011 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 30 красавіка 2016.
  4. Refworld | Kazakstan: Concerns Over Adolescent Suicides (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 30 красавіка 2016.
  5. 1 2 Kazakstan: Concerns Over Adolescent Suicides (нявызн.). UNHCR. Праверана 16 November 2012.
  6. Suicide rates (per 100,000), by gender, Kazakhstan, 1981-2008. (нявызн.). World Health Organization. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2013. Праверана 16 лістапада 2012.

Ссылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Насельніцтва Казахстана
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы