Салсберыйскі сабор (Salisbury Cathedral) — гатычны сабор Дзевы Марыі ў горадзе Солсберы (Вялікабрытанія), узведзены ў сваёй асноўнай частцы ўсяго за 38 гадоў, лічыцца чыстым узорам англійскай готыкі. Закладзены ў 1220 годзе, асвячоны ў 1258 г. і канчаткова дабудаваны ў пачатку XIV стагоддзя.
123-метровы шпіль сабора ў Солсберы — самы высокі ў Англіі, а клуатр — самы працяглы. Саборны гадзіннік, створаны ў 1386 годзе, лічыцца найстарэйшым гадзіннікавым механізмам у свеце, які функцыянуе.
![]() |
![]() |
|||
Вонкавы выгляд | План | Інтэр’ер |
Сайт Салсберыйскага сабора (англ.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабор у Солсберы