wd wp Пошук:

Саламон Навумавіч Ардашнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ардашнікаў. Саламон Навумавіч Ардашнікаў (руск.: Ардашников Соломон Наумович; 8 лютага 1908, Буда-Кашалёва — 1963, Масква) — савецкі генетык, радыёбіёлаг.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 лютага 1908 года ў Буда-Кашалёва. Медыцынскую адукацыю атрымаў у Смаленскім і 2-м Маскоўскім медыцынскіх інстытутах (1924—31). Скончыў аспірантуру ў Медыка-генетычным інстытуце (1935), у якім затым працаваў да 1936; з 1937 ва Усесаюзным інстытуце эксперыментальнай медыцыны (УІЭМ), у 1939—41 гадах — у Анкалагічным інстытуце. Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў намеснікам начальніка эвакашпіталя ў Таджыкістане. У 1943 годзе вернуты ў Анкалагічны інстытут, з 1944 года — загадчык радыялагічным аддзелам у Маскоўскім НДІ рэнтгенарадыялогіі. З 1951 года — у фізіятэрапеўтычным аддзяленні, а затым у радыялагічнай лабараторыі Цэнтральнага інстытута курорталогіі і фізіятэрапіі; ў 1961—63 гадах працаваў у аддзеле радыябіялогіі Інстытута атамнай энергіі імя І. У. Курчатава.

Навуковыя даследаванні Ардашнікава да 1939 года прысвечаны галоўным чынам генетыцы чалавека (працы па гэтай тэматыцы не былі апублікаваны). У далейшым займаўся ў галіне радыябіялогіі (ўдасканаленне крыніц апраменьвання і клінічнай дазіметрыі), вывучаў ўплыў радыяцыі на развіццё пухлін (так званы Радыяцыйны анкагенэз), ролю вірусаў у анкагенэзе пасля апраменьвання, біялагічныя аспекты дзеяння альфа-выпраменьвання.

Навуковыя працы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Постаці савецкай радыёбіялогіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буда-Кашалёве
Катэгорыя·Генетыкі СССР