Вялікае герцагства Саксен-Веймар-Айзенах, або Саксен-Ваймар-Айзэнах (ням.: Sachsen-Weimar-Eisenach) — вялікае герцагства (ням. Großherzogtümer), якое было створана ў 1809 годзе на тэрыторыі сучаснай федэральнай зямлі Цюрынгіі падчас аб’яднання герцагств Саксен-Веймар і Саксен-Айзенах. Яго кіраўнікамі з’яўляліся Эрнэсціны (лінія дынастыі Ветынаў). Сталіца – горад Веймар.
У 1741 годзе была падпісана асабістая унія паміж герцагствамі Саксен-Веймар і Саксен-Айзенах. У 1815 годзе, паводле рашэння Венскага кангрэса, аб’яднанню быў нададзен новы тытул – Вялікае Герцагства. З 1903 года афіцыйная назва – Вялікае герцагства Саксонія (ням. Großherzogtum Sachsen).