wd wp Пошук:

Сайгак

Сайгак, таксама Сайга[2] (Saiga tatarica) — парнакапытнае млекакормячае з падсямейства сапраўдных антылоп (хоць з-за сваёй своеасаблівай анатоміі яго часам разам з тыбецкай антылопай адносяць да асаблівага падсямейства). У 2002 годзе Міжнародным саюзам аховы прыроды (МСАП) гэты від быў аднесены да катэгорыі «CR», гэта значыць «які знаходзіцца ў крытычным стане». Першапачаткова засялялі вялікую тэрыторыю ў стэпах і паўпустынях Еўразіі ад падножжа Карпацкіх гор і Каўказа да Джунгарыі і Манголіі. Зараз сайгакі жывуць толькі ў Казахстане, Узбекістане, з заходамі ў Туркменію, у Расіі (у Калмыкіі і Астраханскай вобласці) і заходняй Манголіі.

Зноскі

  1. The Paleobiology Database: Saiga tatarica
  2. Сайгак, таксама Сайга ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.82
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Пустарогія
Катэгорыя·Знікаючыя віды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных