wd wp Пошук:

Сабор Святой Ядвігі

Сабор Святой Ядвігі (ням.: Sankt-Hedwigs-Kathedrale) — каталіцкі сабор на Бебельплац у Берліне. У саборы размяшчаецца кафедра архібіскупа берлінскага, кардынала Райнера Вёлькі.

Сабор стаў першай каталіцкай царквой, пабудаванай у XVIII стагоддзі ў Прусіі пасля пратэстанцкай Рэфармацыі па дазволу караля Фрыдрыха II.

Інтэр'ер сабора

Намерам Фрыдрыха было прапанаваць шматлікім каталіцкім імігрантам, якія прыбылі ў Берлін, асабліва з Верхняй Сілезіі, месца для пакланення. Таму царква была прысвечана заступніку Сілезіі і Брандэнбурга, Святой Ядвізе Сілезскай. Будынак быў спраектаваны Георгам Венцэслаусам фон Кнобельсдорфам па ўзоры Пантэона ў Рыме, і будаўніцтва пачалося ў 1747 годзе, але неўзабаве было некалькі разоў перапынялася і затрымлівалася з-за прычын эканоміі. Ён не быў адкрыты да 1 лістапада 1773, калі сябар караля, Ігнацы Красіцкі, біскуп вармінскі (пазней гнезненскі архібіскуп), старшынстваваў на адкрыцці сабора.

Пасля пагромаў Крыштальнай ночы, якія адбыліся ў ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года Бернхард Ліхтэнберг, канонік сабора Святой Ядвігі з 1931 года, публічна маліўся за яўрэяў у вячэрняй малітве. Пазней Ліхтэнберг быў арыштаваны нацыстамі і сканаў па дарозе ў канцлагер Дахау. У 1965 годзе рэшткі Ліхтэнберга былі перанесены ў крыпту сабора.

Сабор цалкам згарэў у 1943 годзе падчас паветраных налётаў на Берлін і знаходзіўся на рэканструкцыі з 1952 па 1963 гады.

Пахаванні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы Берліна
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Берліне
Катэгорыя·Мітэ (раён)
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Славутасці Берліна
Катэгорыя·Пахавальні
Катэгорыя·З’явіліся ў 1773 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Саборы Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·1773 год у Еўропе