Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў — дзяржаўная навуковая ўстанова ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў» створана 25 верасня 2007 года пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на падставе адпаведнай пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2014 года Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў уключаны ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і замацаваны за Аддзяленнем хіміі і навук аб Зямлі.
Асноўная мэта дзейнасці цэнтра — арганізацыя матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і ўдзел у правядзенні комплексных навукова-даследчых работ і экспедыцыйнай дзейнасці ў палярных раёнах Зямлі.