wd wp Пошук:

Рэлігія Старажытнага Егіпта

Анх

Старажытнаегіпецкая рэлігія — рэлігійныя вераванні і рытуалы, практыка ў Старажытным Егіпце, пачынаючы з дадынастычнага перыяду(руск.) бел. і да прыняцця хрысціянства. За сваю шматтысячагадовую гісторыю старажытнаегіпецкая рэлігія прайшла праз розныя этапы развіцця: ад Старажытнага, Сярэдняга і Новага царстваў да позняга і грэка-рымскага перыяду.

У Старажытным Егіпце існавала падабенства адной агульнай рэлігіі, а таксама была вялікая разнастайнасць мясцовых культаў, прысвечаных пэўным божаствам. Большасць з іх мела генатэістычны(руск.) бел. характар (засяроджанасць на глыбокай пашане аднаму бажаству з адначасовым прызнаннем іншых божастваў) і таму егіпецкая рэлігія разглядаецца як політэістычная[1]. Праіснаваў таксама нядоўга культ атанізму(руск.) бел., які можна разглядаць як монатэістычны. Некаторыя егіптолагі сцвярджаюць, што ў Старажытным Егіпце здаўна існавалі монатэістычныя тэндэнцыі[2][3].

Зноскі

  1. Assmann, 2001, p. 11
  2. Simson Najovits. Egypt, trunk of the tree. — Algora Publishing, 2004. — Т. II. — С. 88—100. — 368 с. — ISBN 0875862578.
  3. Гордон А., Зубов А. Б., Кормышева Э. Е. Боги Древнего Египта // Диалоги с Александром Гордоном. — 2003.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Егіпецкая міфалогія
Катэгорыя·Раннія формы рэлігіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай