wd wp Пошук:

Рэле часу

Рэле часу

Рэле часурэле, прызначанае для стварэння незалежнай вытрымкі часу і забеспячэння пэўнай паслядоўнасці працы элементаў схемы. Рэле часу ўжываецца ў выпадках, калі неабходна аўтаматычна выканаць нейкае дзеянне не адразу пасля з’яўлення кiруючага сігналу, а праз усталяваны прамежак часу.

Прынцыпы працы

З электрамагнітным запаволеннем

Рэле часу з электрамагнітным запаволеннем прымяняюцца толькі пры пастаянным току. Акрамя асноўнай абмоткі рэле гэтай серыі маюць дадатковую каротказамкнутую абмотку, якая складаецца з меднай гільзы. Пры нарастанні асноўнага магнітнага патоку, ён стварае магнітны паток у дадатковай абмотцы, які перашкаджае нарастанню асноўнага магнітнага патока. У выніку, выніковы магнітны паток павялічваецца павольней, час «трогання» якара памяншаецца, чым забяспечваецца вытрымка часу.

Гэты від рэле часу забяспечвае вытрымку часу пры спрацоўванні ад 0,07 с да 0,11 с, пры адключэнні ад 0,5 с да 7 с.

З пнеўматычным запаволеннем

Рэле часу з пнеўматычным запаволеннем мае адмысловую запавольваючую прыладу - пнеўматычны дэмпфер, катаракт. Рэгулёўка вытрымкі ажыццяўляецца зменай перасеку адтуліны для забору паветра.

Гэты тып рэле часу забяспечвае вытрымку часу ад 0,4 да 180 с, з дакладнасцю спрацоўвання 10% ад устаўкі.

З гадзіннікавым або анкернымі механізмам

Рэле часу з анкерным ці гадзіннікавым механізмам працуе за кошт спружыны, якая заводзіцца пад дзеяннем электрамагніта і кантакты рэле спрацоўваюць толькі пасля таго, як анкерны механізм адлічыць час, выстаўлены на шкале.

Гэты тып рэле часу забяспечвае вытрымку часу ад 0,1 да 20 с, з дакладнасцю спрацоўвання 10% ад устаўкі.

Маторныя рэле часу

Маторныя рэле часу прызначаныя для адліку часу ад 10 с да некалькіх гадзін. Яно складаецца з сінхроннага рухавіка, рэдуктара, электрамагніта для счаплення і расчаплення рухавіка з рэдуктарам, кантактаў.

Электронныя рэле часу

Да з’яўлення недарагіх мікракантролераў, праца электронных рэле часу была заснаваная на пераходных працэсах у разрадным контуры RC або RL. Сучасныя рэле часу адпрацоўваюць неабходную затрымку часу ў адпаведнасці з праграмай, «зашытай» у мікракантролер. Пры гэтым сам мікракантролер можа тактавацца з дапамогай убудаванага кварцавага рэзанатара або RC-генератара.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Камутацыйныя прылады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Рэле
Катэгорыя·Фотатэхніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара