wd wp Пошук:

Рэйнская газета

Rheinische Zeitung

«Рэйнская газета» (поўная назва «Rheinische Zeitung für Politik, Handel und Gewerbe» — «Рэйнская газета па пытаннях палітыкі, гандлю і рамяства») — штодзённая нямецкая газета ліберальнага кірунку, якая выдавалася 1 студзеня 1842 — 31 сакавіка 1843 гг. у г. Кёльн. З красавіка 1842 г. супрацоўнікам, а ў кастрычніку 1842 — 17 сакавіка 1843 гг. галоўным рэдактарам газеты быў К.Маркс. Друкавала матэрыялы апазіцыйнага зместу ў адносінах да ўрада Прусіі, у тым ліку артыкулы Маркса і Ф.Энгельс. Закрыта прускімі ўладамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Кёльн
Катэгорыя·Газеты Германіі