wd wp Пошук:

Рэйд на Пулу

Рэйд на Пулу — марскі рэйд праведзены 1 лістапада 1918 года двума афіцэрамі Каралеўскіх ВМС Італіі.

Мэтай рэйду было знішчэнне караблёў аўстра-венгерскага флота, які стаяў у заліве ў Пуле. Аўстрыйцы перадалі ўвесь флот новастворанай Дзяржаве славенцаў, харватаў і сербаў за некалькі гадзін да рэйду. Новым камандуючым флотам стаў афіцэр ВМС Аўстра-Венгрыі Янка Вукавіч. Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў абвясціла нейтралітэт і праінфармавала пра гэта краіны Антанты адразу пасля пераходу войска 31 кастрычніка. Аднак італьянскія баявыя плыўцы Рафаэле Расеці і Рафаэле Паалучы не ведалі пра гэта і прымацавалі да корпуса флагмана «Viribus Unitis» (пераназванага «Jugoslavija») міны, якія ўзарваліся раніцай. Гэта прывяло да патаплення карабля і гібелі 400 членаў экіпажа разам з камандуючым флотам Вукавічам[2].

Зноскі

  1. Schicksal der absurden Art, m.b.H., STANDARD Verlagsgesellschaft
  2. Slučaj bojnog broda ‘Viribus Unitis’ Архівавана 25 верасня 2015., Stepan Bernadić Kula
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Падзеі 1 лістапада
Катэгорыя·Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Марскія бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Горад Пула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Італія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Лістапад 1918 года