.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Рэдван Мемешаў (нар. 15 жніўня 1993, Джанкой, Крым) — украінскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кыран» з Туркестана.
Выхаванец клуба «Крымцяпліца», дзе і пачаў прафесійныя выступы ў 2011 годзе, за два з паловай гады ў Першай лізе правёў 49 матчаў і забіў 7 галоў. У ліпені 2013 года, пасля таго як «Крымцяпліца» з-за фінансавых праблем спыніла выступы, падпісаў кантракт з луцкай «Валынню». 1 лістапада 2013 года аформіў дубль у браму данецкага «Шахцёра» (2:0).
У жніўні 2017 года, пасля таго як «Валынь» страціла месца ў Прэм’ер-лізе, падпісаў кантракт з львоўскімі «Карпатамі», але згуляў за каманду толькі ў двух матчах. У сакавіку 2018 года перайшоў у «Дніпро-1», дапамог яму выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2018/19 заставаўся іграком «Дніпро-1», але не з’яўляўся на полі.
У сакавіку 2019 года пасля прагляду стаў іграком беларускага клуба «Славія-Мазыр»[2]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе мазыран, пазней стаў выхадзіць на замену, гуляў таксама за дубль. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мазырскую каманду[3].
У жніўні 2019 года зноў далучыўся да «Крымцяпліцы», якая стала выступаць у чэмпіянаце Крыма. У сакавіку 2021 года перайшоў у клуб «Кыран» з Першай лігі Казахстана.
Выступаў за моладзевую зборную Украіны.