У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пышнік. Рэгіна Ігнатаўна Пышнік (16 сакавіка 1939 —) — беларуская баскетбалістка, баскетбольны трэнер і рэферы. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, майстар спорту міжнароднага класа, суддзя вышей нацыянальнай катэгорыі, член саюза ветэранаў Рэспублікі Беларусь, выдатнік народнай адукацыі[1].
Пасля завяршэння прафесійнай спартыўнай кар’еры 37 гадоў узначальвала СДЮШАР № 10 па баскетболу ў Мінску[1][2].