wd wp Пошук:

Рыяс Ла-Карунья

Месцазнаходжанне рыяса Ла-Карунья ў заліве Артабра(ісп.) бел.
Вадазбор рыяса

Рыяс Ла-Карунья ці Рыяс Бурга (ісп.: ría del Burgo, ісп.: ría de La Coruña, галіс.: ría do Burgo, галіс.: ría da Coruña) — рыяс у правінцыі Ла-Карунья, Галісія, Іспанія. Ён з’яўляецца часткай Рыяса Альтас у так званым заліве Артабра.

Фарміруецца вусцем ракі Мера(ісп.) бел. і амывае берагі муніцыпалітэтаў Камбрэ, Ла-Карунья, Кульярэда і Алейрас. Назва дана ад вёскі Эль-Бурга(ісп.) бел..

Месца было абвешчана адным з самых забруджаных вадаёмаў у Еўропе. Высокія ўзроўні забруджвання адзначаліся у населеных пунктах О-Тэмпле (Камбрэ), О-Бурга (Кульярэда), Пярыла (Алейрас) і ў горадзе Ла-Карунья ля ўваходу ў ліман.

Нягледзячы на забруджванне, можна сустрэць розных птушак, у тым ліку такіх, як кіркун вялікі (Calidris alpina), каменешарка (Arenaria interpres), кулік-случок (Tringa totanus), крывок (Haematopus ostralegus), баклан вялікі (Phalacrocorax carbo).

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Ла-Карунья (правінцыя)
Катэгорыя·Галісія