wd wp Пошук:

Каменешарка

Каменешарка (Arenaria interpres) — птушка сямейства бакасавых.

Апісанне

Даўжыня цела 21-25 см, размах крылаў 43-50 см. У шлюбным уборы шматкаляровая, іржава-чорна-белая, адносна нядоўгая, вострая дзюба i кароткiя жоўта-аранжавыя ногi. У негнездавы час i маладыя цёмна-шэра-карычневыя з белым сподам цела i горлам. У палёце ў абодвух уборах вельмi характэрныя плямы зверху на спiне. Пры пошуках ежы пераварочвае каменчыкi (адсюль назва).

Пашырэнне

Арэал — паўночныя ўзбярэжжы Галарктыкi. Насяляе камянiстыя марскiя ўзбярэжжы, у некаторых раёнах сухую, камянiстую тундру. Пад час пералётаў і на зімоўцы — галоўным чынам марскія ўзбярэжжы (таксама пясчаныя і з воднымі раслінамі).

Пералётная. Месца зiмовак: Заходняя і Паўднёвая Еўропа, Паўднёва-Усходняя Азiя (ад Індыі), паўночна-ўсходняе і заходняе ўзбярэжжы Афрыкі, Аўстралiя, Новая Зеландыя, поўнач Паўночнай Амерыкi, Цэнтральная i Паўднёвая Амерыка, астравы Атлантычнага i Цiхага акіянаў. На Беларусі вельмі рэдкі залётны пад час міграцый від.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ладзіць на адкрытым месцы ў неглыбокай ямцы, без высцілкі або скупа высланай лішайнікамі з прымессю некалькiх травiнак, лістоў i кавалкаў кары са сплаўляемых хваёвых дрэў.

Яйкi звычайна 4 (часам 3-5), авальныя або грушападобныя, светла-алiўкава-зялёныя альбо карычневыя з глыбокiмi шэрымi плямамi i буравата-чорнымi паверхневымi.

Падвiды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Бакасавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта