wd wp Пошук:

Рыта з Касіі

Рыта з Касіі (1360 ці 1380, Перуджа, Італія — 22 мая 1457, Касія) — каталіцкая святая, законніца, апякунка ў цяжкіх справах.

Біяграфія

Насуперак сваёй волі яна мусіла ўзяць шлюб з Фердынандо Манчыні, якому нарадзіла дваіх сыноў. Калі яе муж быў забіты ў 1401 годзе, сыны паабяцалі крывавую помсту. Рыта горача малілася, каб яе дзеці не былі забойцамі. Сыны памерлі ў 1402 годзе.

Рыта хацела ўступіць ў ордэн аўгустынак у Касіі, але яе не прынялі туды адразу. Традыцыя кажа, што ў начным аб’яўленні яна ўбачыла святых Яна Хрысціцеля, Аўгустына і Мікалая з Таленціно, якія правялі яе да брамаў кляштара. Пасля шматразовых адмоваў Рыту ўрэшце прынялі ў ордэн у 1407 годзе.

Святая пастаянна разважала над мукай Пана, а ў знак таго, што яна непасрэдна ўдзельнічае ў гэтай муцы, атрымала стыгмат — яе чало працяла церне.

Гэты знак яна мела з 1432 года на працягу 15 гадоў, да смерці. Апошнія чатыры гады Рыта правяла ў ложку, знясіленая цяжкай хваробай.

Святая памерла ў сваім кляштары аўгустынак 22 мая 1457 года. Ужо на наступны дзень пасля смерці Рыты здарыліся цуды праз яе заступніцтва. Яна стала вядомай як апякунка ў цяжкіх справах і нават безнадзейных жыццёвых сітуацыях. Праз 10 гадоў пасля смерці яе цела, якое засталося непашкоджаным, было перанесена ў сакрыстыю касцёла пры яе кляштары.

У 1937 годзе каля яго была пабудавана базыліка, якая стала мэтай шматлікіх пілігрымак. У 1627 годзе Папа Урбан VIII беатыфікаваў Рыту, a ў 1900 годзе Леў ХІІІ.

Памяць

З 1904 года ў Рыме дзейнічае Брацтва св. Рыты, а ў Вюрцбургу з 1911 года існуе заснаваная аўгустынцамі супольнасць сясцёр святой Рыты. Ва ўсім свеце, можна сустрэць касцёлы ў яе гонар. У Германіі 22 мая арганізуюцца пілігрымкі да святой Рыты, рэліквіі якой знаходзяцца ў касцёле св. Юзафа ў Майнцы[8].

Зноскі

  1. Rita of Cascia // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rita da Cascia // Enciclopedia delle donne Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://web.archive.org/web/20190713191213/https://www.preghiereperlafamiglia.it/santa-rita.htm
  4. http://www.katolikus.hu/szentek/0522.html
  5. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  6. Rita // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  7. (not translated to mul) Evolución del Calendario Romano postconciliar (1969–2014) // Ephemerides Liturgicae: commentarium trimestre de re liturgica — 2015. — Т. 129. — С. 443–444. — ISSN 0013-9505
  8. 22 мая — успамін святой Рыты, апякункі ў цяжкіх справах
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Святыя Італіі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Перуджа
Катэгорыя·Пахаваныя ва Умбрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1457 годзе
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Памерлі ў 1447 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIV стагоддзя
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XV стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1381 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Перуджа
Катэгорыя·Хрысціянскія містыкі