wd wp Пошук:

Рымскі оперны тэатр

Рымскі оперны тэатр, ці Рымская опера (італ.: Teatro dell’Opera di Roma) — оперны тэатр у Рыме.

Гісторыя

Пабудаваны на сродкі Даменіка Кастанцы па праекце архітэктара Акіле Сфандрыні. Адкрыты ў 1880 годзе операй Расіні «Сяміраміда» як «Тэатра Кастанцы» (Teatro Costanzi). У 1926 годзе тэатр быў выкуплены гарадскімі ўладамі, часткова перабудаваны (архітэктар Марчэла П’ячэнціні) і ў 1928 годзе адкрыты пад назвай «Каралеўскі оперны тэатр» (Teatro Reale dell’Opera).

У 1946 годзе тэатр атрымаў сучасную назву, а ў 1958 годзе быў часткова перабудаваны ў другі раз.

Дзейнасць

У гэтым тэатры прайшлі сусветныя прэм’еры оперы «Тоска» Дж. Пучыні (1900), абапёр Масканьі «Сельскі гонар» (1890), «Касач» (1898), «Маскі» (1901) і іншых. На сцэне тэатра выступалі выбітныя спевакі Дж. Белінчоні, Даркле, Катоньі, Р. Станьё (XIX стагоддзе); А. Бончы, А. Галі-Курчы, Б. Джыльі, Э. Каруза, Ц. Скіпа, Мерседэс Льяпарт (XX стагоддзе).

Сярод галоўных дырыжораў тэатра Марынуцы, Туліа Серафін, Санціні, Бруна Барталеці і іншыя.

Спасылкі

  1. dati.beniculturali.it — 2014.
  2. European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 21 лютага 2020.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктура Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатры Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Оперныя тэатры Італіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1880 годзе