wd wp Пошук:

Рыкетсіёзы

Рыкетсіёзы — група вострых, пераважна трансмісіўных інфекцыйных захворванняў чалавека і жывёл, выкліканых бактэрыямі роду Рыкетсіі (Rickettsia).

Рыкетсіёзы чалавека — эпідэмічны сыпны тыф, эндэмічны пацучы сыпны тыф, бразільскі сыпны тыф, плямістая ліхаманка Скалістых гор і інш. Рыкетсіёзы суправаджаюцца ліхаманкавым станам, інтаксікацыяй арганізма, болем, высыпкамі на скуры.

Пераносчыкамі такіх інфекцый з’яўляюцца захворванняў вошы, блохі, кляшчы. Крыніцамі інфекцый могуць быць хворы чалавек (пры сыпным тыфе), дзікія і свойскія жывёлы.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Бактэрыяльныя інфекцыі