wd wp Пошук:

Рыгор Піліпавіч Клікушын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клікушын. Рыгор Піліпавіч Клікушын (4 снежня 1921, сяло Сладкова, Цюменская вобласць, РСФСР — 12 лютага 2014) — беларускі мастак-графік, член Саюза мастакоў Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

З 1939 па 1941 год ён выкладаў маляванне ў родным сяле. У 1941 годзе пайшоў на фронт. Пасля заканчэння курсаў тэлеграфістаў служыў у Новасібірскім зенітным палку тэлеграфістам і картографам пры штабе.

У 1946 годзе Г. П. Клікушын пераехаў у Віцебск і паступіў у педагагічны інстытут на гістарычны факультэт. У 1950 годзе пачаў выкладаць гісторыю ў мастацка-графічным педагагічным вучылішчы Віцебска (пазней ператворанага ў мастацка-графічны факультэт).

У 1956 годзе Г. П. Клікушын скончыў мастацкае аддзяленне Маскоўскага завочнага паліграфічнага інстытута і працягнуў выкладанне ў педінстытуце на ўтвораным у 1959 годзе мастацка-графічным факультэце. У 1964—1970 гг. загадчык кафедры выяўленчага мастацтва факультэта. У 1970—1995 гг. мастак-афарміцель Віцебскай абласной друкарні.

Творчасць

Г. П. Клікушын аўтар каля 10 гравюр, 40 творчых малюнкаў. Ім аформлена больш за 70 кніг, сярод якіх кнігі твораў К. Крапівы, К. Паўстоўскага, А. Дзюма, Ч. Дзікенса і іншыя.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 12 лютага
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюменскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе