wd wp Пошук:

Рыгор Пракопавіч Рак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рак. Рыгор Пракопавіч Рак (8 (20) студзеня 1893, вёска Дукарка (цяпер вёска Дукора) Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 10 лістапада 1938, Мінск, турма НКВД) — беларускі эканаміст, краязнавец, педагог. Уваходзіў у Беларускую камуністычную арганізацыю (1920).

Біяграфія

З беларускай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння ў 1913 годзе Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі працаваў у школе в. Крынкі Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 19151917 годзе ў арміі. Вучыўся ў Мінскім настаўніцкім інстытуце1918 год), скончыў БДУ (пач. 1930-х г.). Уваходзіў у Беларускую камуністычную арганізацыю (1920 год). У розны час працаваў у кааператыўных арганізацыях, Цэнтрабелсаюзе, школах Мінска. У 1926—1937 гг. — у Інстытуце эканомікі БелАН, вывучаў народныя рамяства і саматужныя промыслы, эканамічны стан рэгіёнаў БССР. Удзельнічаў у краязнаўчым руху, быў сакратаром камісіі па хатніх рамёствах пры Інбелкульце.

5 лютага 1938 года быў беспадстаўна арыштаваны як удзельнік «контррэвалюцыйнай арганізацыі» і 1.11.1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Прыгавор прыведзены ў выкананне 10 лістапада 1938 г. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дукоры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Члены Беларускай камуністычнай арганізацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»