У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яўменаў. Рыгор Паўлавіч Яўменаў (25 кастрычніка 1947, в. Піліпоны, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1975 годзе. З 1976 года — архітэктар, старшы архітэктар у Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску.
Асноўныя працы: сталовая ў г.п. Цімкавічы (1980), гандлёвы цэнтр у мікрараёне Бабры ў Мазыры (1986), гандлёва-закупная база ДоУРСа[удакладніць], гандлёвы цэнтр «Будматэрыялы» па вул. Казлова ў Мінску (1986); у аўтарскім калектыве: сталовая ў Брэсце (1979), прамтаварная крама ў Лідзе (1980), універсам «Талін»[d] у Мінску (1982), крама аптовага гандлю радыёэлектроннымі прыборамі і вырабамі на ст. Калядзічы (1983), гасцініца[d] ў Бранску (1985).
Узнагароджаны Ганаровым знакам ВДНГ СССР і дыпломам лаўрэата агляду (1982) за распрацоўку праекта ўніверсама «Мінск» па праспекце Міру ў Магілёве.