wd wp Пошук:

Рыгор Арцюшэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арцюшэнка. Рыгор Арцюшэнка (20 кастрычніка 1927, Хойнікі — 10 мая 2004, Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША.

Біяграфія

Бацька быў рэпрэсіраваны савецкай уладай. З 1943 года сям’я на эміграцыі. Пасля вайны — у беларускім лагеры ў Ватэштэце, браў удзел у беларускім скаўтынгу, прафесійна займаўся валейболам, быў адным з галоўных ігракоў беларускай каманды «Нёман».

З 1949 года у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у моладзевым руху: актывіст Аб’яднання беларуска-амерыканскай моладзі19531956 гадах старшыня Саўт-Рыверскага аддзела АБАМ), адрадзіў у Саўт-Рыверы беларускую валейбольную дружыну «Нёман». У 19701980-я гадах належаў да Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі, член урада (управы). Браў актыўны ўдзел у жыцці парафіі Св. Ефрасінні Полацкай, цягам 12 гадоў узначальваў карпарацыю «Белер-Мінск». Разам з жонкай Соняй шмат зрабіў для дапамогі дзецям — ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Пахаваны на могілках Беларускай праваслаўнай царквы Св. Ефрасінні Полацкай.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хойніках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 мая
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Саўт-Рыверы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе