wd wp Пошук:

Рыа-Платана

Рыа-Платана (ісп.: Río Plátano) — біясферны запаведнік Гандураса. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы краіны, на тэрыторыі трох дэпартаментаў: Грасьяс-а-Дзьёс, Калон, Аланха. Названы ад ракі Рыа-Платана, якая працякае па запаведніку і ўпадае ў Карыбскае мора. Утвораны ў 1982 годзе. Агульная плошча 5250 км². Унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На тэрыторыі запаведніка пражывае каля 2000 чалавек народнасці маскіта, якія вядуць традыцыйны лад жыцця.

Большая частка запаведніка ўяўляе сабой вільготныя, трапічныя лясы, якія дасягаюць месцамі ў вышыню 130 метраў, сасновыя саванны, галерэйныя лясы ў далінах рэк, пальмавыя балоты і мангравыя зараснікі на марскім узбярэжжы.

У Рыа-Платана сустракаецца 5 відаў сямейства каціных (ягуар, пума, ацэлот, ягуарундзі і даўгахвостая котка), 400 відаў птушак, сярод якіх гарпія, гока, папугаі ара і іншыя.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Гандурасе
Катэгорыя·Біясферныя рэзерваты Гандураса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Гандураса
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II