wd wp Пошук:

Рускі мост

Рускі мост (руск.: Русский мост) — вантавы мост з самым доўгім у свеце пралётам, пабудаваны ва Уладзівастоку праз праліў Басфор Усходні, злучае паўвостраў Назімава з мысам Навасільскага на востраве Рускім.

Будаўніцтва моста пачалося 3 верасня 2008 года ў рамках праграмы падрыхтоўкі горада да правядзення саміту АТЭС у 2012 годзе. Другі па вышыні мост у свеце, вышыня складае 324 метра. Мае самы вялікі ў свеце пралёт сярод вантавых мастоў, даўжынёй 1104 метра.

Міністр транспарту Расіі Ігар Лявіцін ахарактарызаваў мост на востраў Рускі як самы ўнікальны і складаны аб’ект не толькі ў рамках падрыхтоўкі да саміту АТЭС, але і ва ўсёй практыцы мостабудавання ў Расіі і ў свеце.

Генеральны праекціроўшчык — «НВА Маставік». Генеральны падрадчык будаўніцтва — «УСК МОСТ», субпадрадчыкі будаўніцтва — «СК Мост», «НВА Маставік». Ванты для моста выраблены французскай кампаніяй Freyssinet. Праект архітэктурнай падсветкі, функцыянальнае асвятленне і электразабеспячэнне маставога пераходу рэалізаваны святлотэхнічнай кампаніяй «МТ Электра». Будаўнічы кантроль ажыццяўляў Інстытут «Стройпроект».

Мост намаляваны на новай расійскай купюры наміналам 2000 расійскіх рублёў, выпушчанай Банкам Расіі 12 кастрычніка 2017 года.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Уладзівасток
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·2012 год у Расіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты Расіі
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 2012 годзе
Катэгорыя·Вантавыя масты