wd wp Пошук:

Ружовая піраміда

Ружовая піраміда або Паўночная піраміда — самая буйная з трох вялікіх пірамід, размешчаных на тэрыторыі Дахшурскага некропаля. Назва звязана з колерам каменных блокаў, якія набываюць ў промнях вечаровага сонца ружовы колер. З’яўляецца трэцяй па вышыні пірамідай ў Егіпце, пасля Хуфу і Хафра ў Гізе. Ружовая Піраміда не заўсёды мела свой цяперашні колер. Раней яе сцены былі пакрытыя белым вапняком. Але ў цяперашні час белы вапняк амаль цалкам адсутнічае, бо яшчэ ў Сярэднія стагоддзі значная яго частка была знятая для будаўніцтва дамоў у Каіры, у выніку чаго агаліўся ружававаты вапняк. Гэтая піраміда прыпісваецца Снофру, бо было выяўлена яго імя, напісанае чырвонай фарбай на некалькіх блоках ашалёўкі.

Гл. таксама

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Егіпецкія піраміды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле