wd wp Пошук:

Рубікон

Рубікон (лац.: Rubicō, італ.: Rubicone) — невялікая рака (даўжыня 29 км) на Апенінскім паўвостраве, упадае ў Адрыятычнае мора, на поўнач ад Рыміні. Да 42 г. да н. э. служыла мяжой паміж Італіяй і рымскай правінцыяй Цызальпійская Галія.

Гэтая рака вядомая галоўным чынам дзякуючы выразу «перайсці Рубікон», які азначае беззваротнае рашэнне. Гісторыя гэтага выказвання звязана з тым часам, калі Юлій Цэзар не быў імператарам, а быў усяго толькі ваеначальнікам (праконсулам), а Рым быў рэспублікай. Па законе праконсул меў права ўзначальваць войска толькі за межамі Італіі. Аднак 10 студзеня 49 да н. э. ён са сваім войскам падышоў да Рубікона. Але не быў упэўнены ў сіле свайго войска і таму вагаўся, бо ў выпадку няўдачы ён будзе падвергнуты публічнай ганьбе і катаванням. Ён перайшоў праз Рубікон і пасля грамадзянскай вайны стаў імператарам.

Дакладная ідэнтыфікацыя Рубікона з якой-небудзь з сучасных рэчак ускладнена тым, што з часоў антычнасці напрамкі цячэння рэк у гэтай мясцовасці значна змяніліся. У 1932 рака Ф’юмічына афіцыйна атрымала назву Рубікон.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Рэкі Італіі
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Адрыятычнае мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак