wd wp Пошук:

Рубаі

Рубаі́ — чатырохрадковік у паэзіі народаў Блізкага і Сярэдняга Усходу з рыфмоўкай ааба (радзей — аааа). Вершаваны памер рубаі разнастайны, можа мець больш за 20 варыянтаў. Вершы гэтыя вызначаюцца паглыбленай філасофскай развагай, лірычным роздумам. Лепшым майстрам рубаі лічыцца персідска-таджыкскі паэт Амар Хаям (XI ст.).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Строфіка
Літаратура Азербайджана
Арабска-персідская метрыка
Узбекская літаратура
Сярэдневяковая літаратура
Паэтычныя жанры
Персідская літаратура