wd wp Пошук:

Роберт Фултан

Роберт Фултан (анг. Robert Fulton; 14 лістапада 1765 — 24 лютага 1815) — амерыканскі інжынер і вынаходнік, стваральнік аднаго з першых параходаў і праекта адной з першых падводных лодак.

Параход Фултана

Параход Роберта Фултана «Clermont», ЗША. Гравюра XIX ст.

Ужо ў 1793 годзе ён прадставіў планы пабудовы парахода ўрадам ЗША і Вялікабрытаніі.

У 1797 г. Фултан пераехаў у Францыю. Тут ён эксперыментаваў з тарпедамі, а ў 1800 прадставіў Напалеону практычную мадэль падводнай лодкі, «Наўтылус». У гэтым жа годзе, па просьбе пасла ЗША Роберта Лівінгстана, Фултан пачаў эксперыменты з паравымі рухавікамі. У 1803 годзе паравое судна даўжынёй 20 м і шырынёй 2,4 м было выпрабаванае на рацэ Сена, дасягнуўшы хуткасці 3 вузлоў супраць плыні.

Натхнёны поспехам, Фултан замовіў больш магутны паравы рухавік у фірме Болтана і Уата. У 1806 годзе рухавік быў дастаўлены ў Нью-Ёрк, куды пераехаў і Фултан, каб кіраваць пабудовай судна. У тым жа годзе ён стварае праект падводнага судна.

У першае плаванне параход Фултан выйшаў 17 жніўня 1807 г.

  1. Фултон Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
  2. http://www.americanantiquarian.org/memberlistf
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вынаходнікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пенсільваніі
Катэгорыя·Машынабудаўнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вынаходнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу