wd wp Пошук:

Роберт Львовіч Генін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Генін.

Роберт Львовіч Генін (1884, Высокае, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня — 1941, Масква) — мастак, графік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і крамніка. Вучыўся ў Віленскай народнай мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева, у Адэскім мастацкім вучылішчы Таварыства прыгожых мастацтваў імя Вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча. У 1902 годзе накіраваўся на вучобу ў Мюнхен у школу А. Ажбэ, але расчараваўся ў ёй.

Пазней пераехаў у Парыж, жыў у камуне мастакоў «Вулей» (1904—1905). У 1904—1906 гг. вучыўся ў Акадэміі Р. Жуліяна і на факультэце сацыяльных навук у Сарбоне, потым вярнуўся ў Мюнхен, дзе ўваходзіў у аб’яднанне «Sema».

Удзельнік «Восеньскага салону» (1907). Сумесна з М. Фінгештэнам выдаў цыкл гравюр сухой іголкай «З берлінскіх прытонаў» (1919). У 1935 г. у галерэі «Ліліенфельд» прайшла апошняя персанальная выстаўка.[6]

У 1936 годзе вярнуўся ў СССР, член МАССМ (з 1937). У верасні 1941 года, пасля пачатку вайны Германіі з СССР, спрабаваў запісацца ў апалчэнне. Памёр у Маскве.

Творы захоўваюцца ў Мастацкім музеі Рэгенсбурга, Берлінскім мастацкім музеі, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Германіі, Швейцарыі, Францыі, Нідэрландаў, ЗША, Расіі і Беларусі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #141500123 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Robert Genin
  3. Union List of Artist Names — 2019. Праверана 21 мая 2021.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. 1 2 Genin, Robert // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
  6. NN. «An artist who was born in Russia…» In: Brooklyn Daily Eagle, NYC, 29 March 1936, p. 34

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Парыжская школа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы