wd wp Пошук:

Раўнакрылыя стракозы

Раўнакрылыя стракозы (Zygoptera) — падатрад насякомых атрада стракоз.

Апісанне

Стракозы сярэдніх памераў (даўжыня брушка да 40, крылаў да 33 мм). Вочы несудатыкальныя. Пярэднія і заднія крылы аднолькавыя па форме і памерах (адсюль назва), празрыстыя, дымчатыя або цёмна-сінія, маюць крылавы чатырохвугольнік, у спакоі складзены над брушкам. Ніжнія анальныя прыдаткі ў самцоў парныя.

Пашырэнне

Павольна лётаюць каля самай зямлі сярод травы і хмызыяку. На Беларусі вядома каля 25 відаў з сямействаў лютак, прыгажунь, стрэлак.

Асаблівасці біялогіі

Дарослыя і лічынкі — драпежнікі. Знішчаюць камароў і іншых насякомых. Лічынкі раўнакрылых стракоз — корм для рыб.

Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі падобныя да дарослых; на канцы брушка у іх ёсць жабры ў выглядзе трох лістападобных прыдаткаў; ніжня губа ператворана ў спецыяльны хапальны оргаы — маску.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стракозы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак