wd wp Пошук:

Раёны Віцебска

Карта Віцебска

Адміністрацыйныя раёны Віцебска былі ўтвораны 19 ліпеня 1940 года па ўказе Прэзідыума Вярхоўнага Савету БССР. У 1948 годзе раёны былі ліквідаваныя. Адноўлены 27 чэрвеня 1951 года. Горад падзяляецца на 3 раёны:

  1. Чыгуначны, размешчаны ў заходняй частцы горада на правым беразе Заходняй Дзвіны. На тэрыторыі раёна сканцэнтравана значная частка прамысловасці горада: працуе 25 прамысловых прадпрыемстваў, 34 рамонтна-будаўнічыя арганізацыі, арганізацыі камунальнай гаспадаркі, 20 — транспарту і сувязі, чыгуначны і аўтавакзал.[1]
  2. Кастрычніцкі, тэрыторыя якога з’яўляецца гістарычным, культурным і прамысловым цэнтрам горада і ў сапраўдны момант займае плошчу звыш 3500 га. Размешчаны на паўночным усходзе горада. Жылыя масівы раёна злучаюць 4 праспекты і больш 298 вуліц і завулкаў працягласцю звыш 300 км. Па дадзеных перапісу 1999 года ў раёне пражывае 129137 чалавек.[2]
  3. Першамайскі, складаецца з двух вялікіх частак, размешчаных па берагах Заходняй Дзвіны і Лучосы ў паўднёвай частцы горада. З’яўляецца самым буйным раёнам Віцебска. Насельніцтва складае каля 180 тыс. чалавек.[3]

Раёны Віцебска

Жылыя масівы

Акрамя афіцыйнага падзелу на раёны, традыцыйна вылучаюць шэраг жылых масіваў і мікрараёнаў:

Зноскі

  1. Віцебскі гарвыканкам. Афіцыйны сайт. — Чыгуначны раён Архівавана 19 ліпеня 2014.
  2. Віцебскі гарвыканкам. Афіцыйны сайт. — Кастрычніцкі раён
  3. Віцебскі гарвыканкам. Афіцыйны сайт. — Першамайскі раён
Тэмы гэтай старонкі (2):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Віцебска