wd wp Пошук:

Рачная сістэма

Рачная сістэма — частка гідраграфічнай сеткі ў межах рачнога басейна.

Складаецца з галоўнай ракі (ствала сістэмы) і прытокаў першага, другога і наступных парадкаў. Прытокамі першага парадку называюцца рэкі, якія непасрэдна ўпадаюць у галоўную раку, другога парадку — прытокі прытокаў першага парадку і г.д. Часам падлік парадку рэк вядзецца, наадварот, ад дробных рэк да галоўнай.

Назва рачной сістэмы даецца па назве галоўнай ракі, якая з’яўляецца звычайна найбольш доўгай і мнагаводнай ракой у сістэме.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гідраграфія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара