wd wp Пошук:

Раснічныя чэрві

Раснічныя чэрві, турбелярыі (Turbellaria) — клас плоскіх (пляскатых) чарвей.

Падзяляецца на 2 падкласы, 11 (12) атрадаў, каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных водах усіх шырот (у трапічных лясах трапляюцца наземныя формы). Свабоднажывучыя, пераважна донныя формы. Асобныя віды — паразіты беспазваночных (ігласкурых, малюскаў, ракападобных і інш.).

Даўжыня ад доляў міліметра да 60 см. Цела двухбакова-сіметрычнае, укрыта раснічным эпітэліем (адсюль назва). Поласць цела запоўнена парэнхімай. Большасць відаў — драпежнікі. Гермафрадыты. Развіццё палавое, прамое або з метамарфозам, у некаторых — бясполае, дзяленнем.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раснічныя чэрві
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Класы жывёл
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL