wd wp Пошук:

Рапіна

Рапіна (эст.: Räpina) — горад на паўднёвым усходзе Эстоніі ў павеце Пылвамаа. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам воласці Рапіна.

Месцазнаходжанне

Размешчаны на рацэ Выханду, за 6 км ад яе ўпадзення ў Пскоўскае возера.

Гісторыя

У XVIII стагоддзі мыза Рапін (ням. Rappin) належала дваранскаму сямейству Лёвенвольдэ, у XIX стагоддзі перайшла ва ўласнасць сямейства Рыхтэраў, пры якіх у 1842 годзе быў пабудаваны галоўны будынак у стылі класіцызму. Пейзажны парк разбіў Вальтэр Энгельгарт.

У 1950—1962 гадах Рапіна быў цэнтрам Рапінаскага раёна.

Насельніцтва

Эканоміка

У Рапіна працуе адна з найстарэйшых дзеючых папяровых фабрык Еўропы, а таксама школа садаводства.

Зноскі

  1. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 11 снежня 2018.
  2. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 10 лістапада 2020.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Эстоніі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных